БЕЛАРУСКІ МОЛАДЗЕВЫ ХАБ -
МЕСЦА ДЛЯ ТВОРЧАСЦІ І СУПРАЦЫ

Пра Хаб
Беларускі Хаб у Варшаве - пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў і актывістаў, якая ўзнікла ў 2021 годзе як супольны праект фонда Linking Media, асацыяцыі Беларускі Моладзевы Хаб (ад 08.2023 - Belarusian Youth Hub Foundation) і яго нязменнага кіраўніка Алеся Лапко. Да жніўня 2023 Хаб знаходзіўся па адрасе пл. Канстытуцыі 6, Варшава. Ад кастрычніка 2023 - вул. Дажынкавая 6а.
Першапачатковая місія Хаба – каворкінг/нетворкінг для журналістаў і актывістаў, якія ўцяклі ад пераследу беларускіх уладаў. Тэрытарыяльна Хаб знаходзіцца ў Варшаве, аднак мае партнёраў у Лодзі, Кракаве, Беластоку, Гданьску, Катавіцах, супрацоўнічае з арганізацыямі ў Літве, Украіне.

Пасля адкрыцця Хаб стаў цэнтрам грамадска-дэмакратычнага жыцця беларусаў Варшавы. Штодзённая колькасць актывістаў і журналістаў, якія працуюць на базе Хаба, вар'іруецца ад 30 да 100 чалавек, а колькасць мерапрыемстваў - ад 3 да 7 у дзень або каля 200 у месяц. Гэта заняткі, выступы, абмеркаванні, сустрэчы з актывістамі, журналістамі, запісы перадач, вэбінары, моўныя курсы, тэатральная школа, заняткі з дзецьмі, рэпетыцыі музыкаў і шмат іншага.
Нашы ініцыятывы
Афіша мерапрыемстваў

Анонс мерапрыемстваў

04.12 - 10.12
Панядзелак, 12 снежня
18:00 – Мужчынскія спевы з Сяржуком Доўгушавым
Аўторак, 05 снежня
16:00 – "Чытанкі": чытаем разам з польскімі філолагамі - Czytam z Tobą
18:40 – Сустрэча варшаўскага клуба "Што? Дзе? Калі?"
Серада, 06 снежня
18:00 – Лісты палітвязням: падтрымліваем палітвязняў, пішам лісты.
Чацвер, 07 снежня
18:30 – Прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты "Час пустазелля"
Пятніца, 08 снежня
18:30 – Моладзевая “Суполка” - Кватэрнік
Субота, 09 снежня
10:30 – Музычнае кола
13:00 – Лекцыя ад Доктара Бруса Андэрсана: «Анджэй Волан і яго «De libertate»
16:00 – Інтэрактыўная лекцыя з псіхолагам Наталляй Скібскай
Нядзеля, 10 снежня
14:00 – Моладзевая "Суполка"
Каляндар мерапрыемстваў на месяц
Што ў нас адбываецца
Падтрымай Беларускі Хаб
Разавы ці штомесячны данат
на беларускія справы
Данат для Беларускага Хаба
на 20 злотых.
Падтрымлівай штомесяц
Данат для Беларускага Хаба
на 50 злотых.
Падтрымлівай штомесяц
Данат для Беларускага Хаба
на 100 злотых
Падтрымлівай штомесяц
Як далучыцца да каманды валанцёраў Беларускага Хаба?
Запоўніце форму і мы з Вамі звяжамся
Націскаючы на кнопку, вы даяце сваю згоду на апрацоўку асабістых дадзеных і пагаджаецеся з палітыкай канфідэнцыйнасці.